08 мая 2020 Опубликовано в Новости Автор 

Па поклічы душы і сэрца…

Оцените материал
(1 Голосовать)

Студэнты першага курса спецыяльнасцяў «Паліталогія» і «Бізнес-адміністраванне» наведалі выставы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які на сённяшні дзень з'яўляецца адным са старэйшых сучасных музеяў нашай краіны. У экспазіцыі, філіялах і фондасховішчах гэтага музея знаходзіцца больш за трыццаць тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый нацыянальнага мастацтва і мастацтваў краін і народаў свету.

Зразумела, у Нацыянальным мастацкім музеі можна пазнаёміцца не толькі з культурай адной нацыі, хоць сустрэча з выставамі айчынных аўтараў (“Цень ветру” Юрыя Хілько, “Нас зразумеюць праз 100 год” Лазара Хідэкеля) вельмі ўразіла і натхніла студэнтаў. Тут ёсць некалькі залаў, у якіх знаходзяцца прадметы даўніны: карціны, крэслы, столікі, адзенне з розных перыядаў нашай гісторыі. У музеі ўсе экспанаты зручна расстаўлены, у кожнага ёсць таблічка з назвай, а ў некаторых нават свая гісторыя.

Тут размяшчаюцца і экспазіцыі, якія дазволілі перанесціся за межы нашай краіны. Зал “Заходнееўрапейскае мастацтва XVI – пачатку XX стст.” пазнаёміў студэнтаў з працамі як вядомых, так і малавядомых мастакоў, якія прадстаўляюць розныя школы, эпохі і напрамкі мастацтва еўрапейскіх краін.

Немалую цікавасць выклікала і экспазіцыя “Мастацтва краін Усходу XIV–XX стст.” У калекцыі прадстаўлены традыцыйныя віды мастацтва краін Азіі, Каўказа і Далёкага Усходу: жывапіс, скульптура, мініяцюра, мастацтва народнай карціны, ткацтва, мастацкі метал, кераміка, фарфор і інш.

“Горад Мінск багаты сваёй гістарычнай культурай. У ім устаноўлена вялікая колькасць помнікаў і мемарыялаў. Я вельмі моцна люблю свой горад і сваю краіну, і ганаруся сваёй гістарычнай спадчынай. Я вельмі блізка магла разгледзець старадаўнія карціны, статуі і неверагодна прыгожае чырвонае фартэпіяна. Усе гэтыя экспазіцыі былі як быццам жывыя, проста здавалася, што час спыніўся. Свет, які нас акружае, створаны з мінулага і цесна з ім звязаны. Кожнаму чалавеку неабходна зазірнуць туды і тады ўсё стане на свае месцы. Паход у музей пакінуў незгладжальна прыемнае ўражанне пра мінулае жыццё. Гэтая экскурсія запаліла у мяне цікавасць да гісторыі,” – дзеліцца ўражаннямі Юля.

“Мы считаем, что это прекрасный музей! Мы получили целую гамму разных впечатлений от того, что за полтора часа можно ощутить совершенно разные эпохи искусства. Запомнился Царфин с его абсолютно новаторским взглядом на жизнь и настроением. Было занимательно искать в его картинах-загадках различные отображения действительности,” – лічаць Максім і Мікалай.

“Ёсць месцы, якія наведваюць, таму што гэта модна; ёсць месцы, наведванне якіх дае права называцца культурным чалавекам; а ёсць тыя, у якія прыходзяць па поклічы душы і сэрца, тыя, у якіх пачынаеш разумець, што прыгожае і цудоўнае зусім побач. І Нацыянальны мастацкі музей, на нашу думку, ёсць такім месцам!” – упэўненыя Дзіяна і Ганна.

Матэрыялы падрыхтавалі Дзіяна Рудовіч, Ганна Канашонак, Юлія Чакавая, Максім Цярзян і Мікалай Сцепаненка. Фатографы – Ян Зянько і Юлія Чакавая.

Последнее изменение Пятница, 08 мая 2020 11:20