26 февраля 2019 Опубликовано в Новости Автор 

Дзень роднай мовы

Оцените материал
(0 голосов)

21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца Дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у нашым Інстытуце прайшла сустрэча з Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч, унучкай адразу двух беларускіх класікаў, якія праславілі нашую літаратуру на ўвесь свет – Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Сустрэчу адкрыў прарэктар па выхаваўчай працы Віталь Пятровіч Гарматны, які расказаў прысутным аб ролі і значэнні Міжнароднага дня роднай мовы, адзначыў, што на сённяшні час у свеце існуе каля 6 000 моў, з якіх палова знаходзіцца пад пагрозай знікнення, у тым ліку і беларуская, якой нягледзячы на дзяржаўны статус яшчэ патрабуецца дадатковая падтрымка.

Студэнты першага курса Вікторыя Лемеш і Улада Сакалова выканалі вершы і песні на словы Якуба Коласа. Бессмяротныя радкі класіка, знаёмыя нам яшчэ з школьных часоў, у чарговы раз даказалі асаблівае месца Якуба Коласа ў гісторыі беларускай літаратуры.

З выступлення Марыі Міхайлаўны прысутныя змаглі даведацца пра дзейнасць і творчасць Якуба Коласа з пункту гледжання найбольш блізкіх для яго людзей, адкрылі для сябе новыя падрабязнасці, у тым ліку і асабістага жыцця. Надзвычай высокую ўвагу прысутных выклікалі сатырычныя вершы Коласа, прысвечаныя дактарам, якія яго лячылі. Дзякуючы паказаным фотаздымкам прысутныя змаглі ўвачавідкі прасачыць галоўныя этапы біяграфіі літаратара, такім чынам наш беларускі пясняр стаў яшчэ больш блізкім і зразумелым.

Пасля выступлення Марыя Міхайлаўна падрабязна адказала на пытанні прысутных, якія было вельмі шмат і самага разнастайнага характару.

Адміністрацыя Інстытута і прысутныя на сустрэчы ад усяго сэрца выказваюць падзяку М.М. Міцкевіч за тое, што яна ў сваім шчыльным графіку змагла знайсці магчымасць наведаць нас і расказаць пра сваіх знакамітых продкаў і жадаюць ёй усяго найлепшага: шчасця, моцнага здароўя і поспехаў на шляху папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://ipp.by/ideologicheskaya-rabota/novosti/dzen-rodnaj-movy#sigProIdf66b9ece73